Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржкантролю.
Абітурыентаў заўважылі на парушэннях падчас тэставання, якое адбылося ўчора ў 27 навучальных установах краіны.
У іх заўважылі мабільныя тэлефоны. Адзін з іх праходзіў тэст у Маладзечанскім політэхнічным каледжы, другі – у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце.
Яшчэ двух абітурыентаў не дапусцілі да тэсту па стане здароўя. Але, у адрозненне ад тых, каго выгналі, яны змогуць напісаць тэст у рэзервовы дзень.
Усяго на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 24 021 удзельнік, з іх прыйшлі 23 180.