Пасля праверкі 2 чэрвеня ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства ў дачыненні да 18-гадовага жыхара Мядзела.

Яшчэ ў маі ён разбіў шкло павільёна на прыпынку грамадскага транспарту каля Мядзельскай сярэдняй школы №1.

У той вечар чатыры сябры збіраліся ехаць на Нарач. Два з іх каля 22 гадзін чакалі астатніх на прыпынку. Тут мядзелец разбіў шкло нагой.

Гэта ўбачыў відавочца, які праязджаў на машыне, і паведаміў у міліцыю. Юнака хутка затрымалі, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі. Потым мядзелец тлумачыў, што быў расстроены з-за сваркі з дзяўчынай.

Прычыніў ён шкоду Мядзельскай ЖКГ на 1,5 мільёна рублёў. Шкоду кампенсаваў.