Ад 26 да 28 чэрвеня гід-школа на колах будзе падарожнічаць па яўрэйскіх мястэчках.

На працягу навукова-метадычнай паездкі ўдзельнікі наведаюць 15 населеных пунктаў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей, звязаных з яўрэйскай культурай. Сярод гарадоў – Ашмяны і Валожын.

Спецыялісты, якія вывучаюць гісторыю, культуру, побыт яўрэяў, правядуць лекцыі, экскурсіі, семінары, трэнінгі і кансультацыі.

Праект школы на колах для гідаў і спецыялістаў, якія працуюць у сферы туріндустрыі, рэалізуецца ад 2013 года. Удзельнікі праекта пашыраюць яўрэйскую культуру, у планах – распрацоўка і пашырэнне турыстычных маршрутаў па яўрэйскіх мястэчках, а таксама стварэнне турыстычнага даведніка на польскай, украінскай, рускай і англійскай мовах.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Кулеш.