На гарадскім стадыёне 13 чэрвеня праходзілі спаборніцтвы па мнагаборстве “Здароўе” у межах круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў Вілейскага раёна.

Прынялі ўдзел дзесяць калектываў. Спаборнічалі яны ў трох відах.

Перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. На другім месцы – каманда ЖКГ, на трэцім – прадстаўнікі Энергазбыту.

Лепшымі мнагаборцамі сталі Жанна Мароз (Вілейкарайгаз) і Андрэй Пільчук (аддзел адукацыі, спорту і турызму). Пра гэта распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.