Міністэрства аховы здароўя па-ранейшаму лічыць мэтазгодным дазволіць работнікам хварэць без бюлетэню да трох працоўных дзён.

Гэта ў аўторак падчас анлайн-канферэнцыі адзначыў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

– Прыняцце гэтай меры спрыяла б зацікаўленасці наймальніка ў фарміраванні належных умоў працы, – сказаў Васіль Жарко.