Футбольны клуб “Смаргонь” дома 13 чэрвеня прымаў “Смалявічы СТІ”.
– Гульня выдалася напружанай, – расказвае заўзятар “Смаргоні” Арцём Войтка. – Пасля фолу ў штрафной нашага варатара Радзівона Жука суддзя прызначыў пенальці і выдаліў галкіпера.
Гулец “Смалявічаў СТІ” па-майстэрскі выканаў пенальці. Госці на 58-й хвіліне павялі ў ліку.
Зраўняць лік у меншасці – задача нялёгкая. Тым больш, што праз шэсць хвілін у вароты “Смаргоні” ўляцеў яшчэ адзін гол.
– Нашы футбалісты кінуліся ў атаку. Але пасля зрэзкі абаронцы атрымалі аўтагол у свае вароты. Прайгралі 0:2, – дадае Арцём. – Парадаваў на матчы фан-сектар: было 52 чалавекі. Адзначу перфоманс фанатаў у памяць пра былога дырэктара футбольнага клуба “Смаргонь” Станіслава Вацлававіча Юргеля.
Станіслаў Юргель памёр на мінулым тыдні на 61-м годзе жыцця.
Відэагляд матча з сайта ФК “Смаргонь”