Спецыялісты склалі ТОП-10 самых брудных і самых чыстых вадаёмаў і вадацёкаў Беларусі.

Як кажа намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Аляксандр Станкевіч, якасны стан вадаёмаў у параўнанні з мінулымі гадамі істотна не змяніўся. Рака Свіслач з 2003 года лідзіруе ў дзясятцы самых брудных вадацёкаў Беларусі.

Уваходзіць у ТОП-10 самых брудных вадаёмаў і вадацёкаў рака Уша ніжэй Маладзечна.

А ў ТОП-10 самых чыстых з нашага рэгіёна ўвайшлі водныя экасістэмы азёр Нарачанскай групы, азеры Мядзел і Свір на Мядзельшчыне.