Удзень 17 чэрвеня ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Балашы. Яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Паведаміла, што 22-гадовы муж падпаліў дом з двума малымі дзецьмі.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі ўстанавілі, што паміж мужам і жонкай адбылася сварка. Пасля якой мужчына выклікаў жанчыну на вуліцу, абліў вугал дома бензінам і падпаліў.

Потым мужчына затушыў агонь, паведаміў намеснік начальніка РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. Пацярпелых няма.

Мужчыну затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне. Праводзіцца праверка для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы.