Ад сёння пачалася рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”.
Яна будзе доўжыцца да 26 чэрвеня. За пераход дарогі ў неналежным месцы пешаходам давядзецца заплаціць штраф – да 3 базавых велічынь (540 тысяч рублёў).
Цягам тыдня супрацоўнікі ДАІ і дружыннікі будуць дзяжурыць паблізу небяспечных пешаходных пераходаў, а таксама там, дзе пешаходы часцей за ўсё парушаюць правілы дарожнага руху.
Тых, хто паспрабуе перайсці дарогу не па “зебры” або на чырвоны сігнал святлафора, аштрафуюць на суму да 3 базавых, паведамляецца на сайце uvd-mo.gov.by.
Нецвярозым пешаходам, калі такія трапяцца даішнікам, прыйдзецца заплаціць яшчэ больш – да 5 базавых велічыць (900 000 рублёў).