Яго не стала 6 чэрвеня, паведаміла яго былая аднакласніца з вёскі Літва Яўгенія Чаплінская. Яму быў 91 год.

Тэлеграму з такім паведамленнем прыслала ў Беларусь сястра Мікалая Валянціна, якая жыве ў Малдове.

Ён вядомы нашаму чытачу з успамінаў пра тое, як у 17 гадоў, у 1939-м, пакінуў родны Валожын і больш туды ўжо не вярнуўся.

Яго чакаў пакручасты шлях праз Карэлію, Архангельскую вобласць, Волагду, Ташкент, Іран, Ірак, Палесціну, Ліван, Італію, Англію. Мікалай жыў у ЗША, двойчы прыязджаў на сустрэчу са сваякамі ў Польшчу.

Яго ўспаміны “РГ” друкавала ў 2013 годзе. Іх можна цяпер прачытаць на нашым сайце.

Мікалай Махнач быў вельмі ўсцешаны, што пра гісторыю яго лёсу, праўдзівую гісторыю, са старонак газеты могуць чытаць яго землякі. Каб падзякаваць, ён даслаў у рэдакцыю ліст і званіў, каб асабіста аддзячыць.

Сёлета “РГ” закончыла друкаваць успаміны Валянціны Махнач, яго сястры. Яна распавяла, як перажыла разам з мамай вайну ў Валожыне, як чакалі брата, і як нарэшце змагла з ім сустрэцца пасля доўгай разлукі.

Калектыў рэдакцыі “РГ” шчыра смуткуе з нагоды смерці Мікалая Махнача і спачувае Валянціне, а таксама родным і блізкім яе брата. Спадзяёмся, што іх шчырыя і кранальныя гісторыі захаваюць памяць пра сям’ю Махнач з Валожына, а таксама застануцца арыенцірам для тых, хто хоча ведаць гісторыю 30-50 гадоў са слоў сведкаў таго часу.

Валянціна Махнач: як перажыла вайну дзяўчына з Валожына (Частка 1)

Яе юнацтва было ў вайну. Перажыла акупацыю, допыт НКВД, пасляваенныя складанасці − лёс Валянціны Махнач з Валожына (Частка 2)