24 чэрвеня, напярэдадні Дня моладзі, у Ашмянах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага спартыўнага аб’екта.

Стадыён каля Ашмянскага аграрна-тэхнічнага каледжа пабудаваны ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь – Україна” па праекце “Супрацоўніцтва – Дзейнасць – Будучыня”.

Спартыўна-культурныя мерапрыемствы адбудуцца з удзелам прадстаўнікоў улады, каардынатараў праекта, моладзі, спартсменаў, грамадскасці і гасцей горада і раёна. Дэлегацыі спартсменаў з Расіі, Літвы, Польшчы, Беларусі прымуць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках праекта і правядуць спартыўныя спаборніцтвы.

Урачыстае адкрыццё запланаванае на 11 гадзін.