З гэтага часу банкі і суб’екты гаспадарання перастануць выдаваць 50-рублёвыя банкноты ў якасці здачы. Пры гэтым банкі будуць працягваць прымаць гэтыя купюры ад суб’ектаў гаспадарання да 1 верасня.

Да канца года 50 рублёвыя купюры можна будзе здаць у банкі краіны, пасля – толькі ў Нацбанк. Абмяняць грошы можна будзе без абмежаванняў і камісіі.

Ад 1 ліпеня 2016 года 50 рублёвыя банкноты будуць лічыцца несапраўднымі і знікнуць з абарачэння.

50-рублёвыя купюры новага ўзору з’явіліся ў краіне ад 1 студзеня 2000 года. Пры гэтым яшчэ год у краіне паралельна выкарыстоўвалі 50-рублёўкі старога ўзору, выпушчаныя ў 1992 годзе. На новай купюры знаходзіцца выява Брэсцкай крэпасці, на старой – мядзведзя.