Пажар быў 28 чэрвеня а дзясятай раніцы ў аграгарадку Навасёлкі Ашмянскага раёна. Работнікі малочнатаварнага комплексу пачулі  трэск шыферу і выклікалі выратавальнікаў. 

Было ветрана, за некалькі хвілін агонь ахапіў дах цялятніка, разлічанага на ўтрыманне 100 галоў цялят. З пабудовы вывелі 87 цялят.

Была пагроза таго, што пажар распаўсюдзіцца на сіласныя ямы, дзе знаходзілася больш за 1000 тон кармоў. Гэтага ўдалося пазбегнуць. Каля гадзіны спатрэбілася, каб патушыць пажар.

У пабудове, якая прызначалася для падагрэву вады і развядзення сухога малака, быў кацёл, не абсталяваны іскрагасільнікам. У гэты дзень яго палілі з сямі раніцы. Папярэдне мяркуюць, што іскры з трубы кормазапарніка і сталі прычынай пажару.

Агонь пашкодзіў дах і перакрыцце цялятніка. Пацярпелых сярод людзей і жывёлы не было. Цялят перавялі ў свабоднае памяшканне фермы.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.