Сёлета 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
3 ліпеня
13:00 – 17:00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
17:00 – гурт “Рыбы” – евангелізацыйная праграма;
18:00 – cвятая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак;
20:00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы;
20:30 – Марыйныя Нешпары;
21:30 – рахунак сумлення;
22:30 – даклад на тэму “Год кансэкраванага жыцця”;
23:00 – падрыхтоўка да святой Імшы;
23:30 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;
24:00 – святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
4 ліпеня
2:00 – моладзевая праграма ў палатачным гарадку;
2:00 – святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
3:00 – рэха фестывалю “Magnificat”: паказ фільмаў;
4:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
5:30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
6:00 – святая Імша перад абразом Маці Божай;
8:30 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
10:00 – даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору;
11:00 – святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
Лідскія пілігрымшчыкі ідуць праз маладзечанскі мост
Будслаў наведалі каля 25 тысяч пілігрымаў: самы малодшы – двухмесячны Мацвей з Ракава