Галоўны спецыяліст Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Сабалеўскі нагадвае, што цяпер існуе забарона наведваць лясы. 

За парушэнне пагражае штраф да 25 базавых велічынь (да 4 з паловай мільёнаў рублёў).

Некаторыя раёны краіны знялі забарону, сярод іх Мядзельскі, Валожынскі, Смаргонскі і Ашмянскі.

Калі збіраць ягады забароненымі для гэтага прыстасаваннямі, напрыклад, камбайнамі, пагражае штраф да 20 базавых велічынь (да 3 мільёнаў 600 тысяч рублёў).

Цэны ў рэгіёне, па якіх прымаюць ягады

Раён

Назва ягад

Цана за кілаграм

Астравецкі

чарніцы

15 тысяч рублёў

Валожынскі

Пакуль не ўстанавілі цэны на ягады

Вілейскі

чарніцы

18 тысяч рублёў

Ашмянскі, Смаргонскі

чарніцы

15 тысяч рублёў

вішні

5 тысяч рублёў

суніцы

40 тысяч рублёў