У Гродне падвялі вынікі 2014 года, 13 чалавек атрымалі прэміі і званні “Чалавек года Гродзеншчыны”. У спіс лаўрэатаў увайшлі прадстаўнікі розных прафесій і галін дзейнасці.

У вытворчай галіне лепшымі сталі 12 чалавек, адзін з іх жыхар Астравецкага раёна Павел Юрмашоў. Ён кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Астравецкае”.

У грамадска-палітычнай галіне вызначыўся кіраўнік Ашмянскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Ладзін.