У краіне прайшла зверка людзей, якія стаяць на ўліку паляпшэння жыллёвых умоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Агульная колькасць людзей, якіх зверылі, склала 740 тысяч 69 чалавек. Знялі з уліку 31 тысячу 753 чалавекі (на 10 чэрвеня).

Згодна з указам ад 16 снежня 2013 года “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносінаў”, зверка людзей, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў, павінна праходзіць штогод.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 студзеня 2015 года на ўліку на паляпшэнні жыллёвых умоў стаялі 742 тысячы 172 чалавекі. За 2014 год чарга зменшылася на 30 тысяч 826 чалавек.