Дырэктар магазіна бытавой тэхнікі ў Вілейцы Міхаіл Мацеша пазнаёміўся з “Рэгіянальнай газетай” восем гадоў таму. 

Яго зацікавіў багаты змест выдання: культурныя,  эканамічныя, грамадскія навіны.

Прадпрымальнік вырашыў паспытаць на сабе эфектыўнасць рэкламы. Ён упэўніўся, што гэта выдатнае рашэнне для людзей, занятых у сферы бізнесу.

– Даўшы рэкламу ў “Рэгіянальную газету”, вы забіваеце адразу сем зайцоў, – жартуе прадпрымаль­нік, – бо газета выходзіць на сем гарадоў: Маладзечна, Вілейку, Валожын, Мядзел, Астравец, Ашмяны і Смаргонь.

Таму маеш больш шансаў атрымаць новых кліентаў.

Міхаіл Мацеша чытае газету ад першай і да апошняй старонкі. Асаблівую ўвагу звяртае на навіны і падзеі, якія адбываюцца ў Вілейцы, бо жыве там, і Смаргоні, бо часта па справах бывае ў гэтым горадзе. 

– У газеце вельмі цікавыя загалоўкі, таму артыкулы немагчыма не чытаць, – дзеліцца ўражаннямі Міхаіл Мацеша.

Мужчына пажадаў “Рэгіянальнай газеце” выходзіць яшчэ многа гадоў, займець новых чытачоў, падпісчыкаў. І надалей радаваць разнастайнымі матэрыяламі. А супрацоўнікам газеты – нязгаснай энергіі, крэатыўнасці і сіл для новых здзяйсненняў.