– У многіх раёнах Палесся і асобных рэгіёнах Паазер’я на фоне даволі буйнога цвіцення чарніц адзначаны высокі працэнт адпаду завязі, – адзначылі ў міністэрстве. – Гэта адаб’ецца і на аб’ёме магчымых нарыхтовак. Варта адзначыць, што па заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пералічаныя вышэй негатыўныя з’явы так і не праявіліся.
Ягады |
Прагназуемая ўраджайнасць |
Месцы |
Чарніцы |
сярэдняя |
заходнія часткі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей |
сярэдняя і ніжэйшая за сярэднюю |
астатнія рэгіёны |
|
Брусніцы |
сярэдняя |
Брэсцкай і Віцебскай абласцях будзе сярэднім (пры спрыяльным надвор’і) |
ніжэйшая за сярэднюю |
астатнія рэгіёны |
|
Дурніцы |
ніжэйшая за сярэднюю |
Гомельская, Мінская, Гродзенская, Магілёўская вобласці |
сярэдняя |
астатнія рэгіёны |
|
Журавіны |
ніжэйшая за сярэднюю |
Магілёўская і Гомельская вобласці |
сярэдняя |
астатняя частка краіны |
Калі летам не выпадзе неабходная колькасць атмасферных ападкаў, зніжэнне ўзроўню грунтавых водаў на балотах негатыўна паўплывае на фарміраванне ўраджаю дурніц і журавін.
Прагназуемая ўраджайнасць грыбоў
Назва грыбоў |
Узровень ураджайнасці |
Баравік |
нізкі |
Падасінавік |
|
Падбярозавік |
|
Лісічкі |
|
Апенькі восеньскія |
сярэдні |
Пры дастатковай колькасці ападкаў у летнія месяцы (асабліва ў ліпені-жніўні) ураджай усіх відаў грыбоў можа павысіцца, дадалі ў Мінпрыроды.