Гульня на Кубак Мінскай вобласці па футболе сярод ветэранаў адбудзецца 11 ліпеня на гарадскім стадыёне.

Каманда Маладзечанскага раёна згуляе супраць ветэранаў футбола з Барысава.

У склад маладзечанскай каманды ўвойдуць Уладзімір Галубко ( капітан каманды), Дзмітры Вышынскі, Генадзь Талькоўскі, Сяргей Карыцька, Сяргей Рысік і іншыя футбалісты.

Пачатак гульні а 17 гадзіне. Уваход вольны.