Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах – навальніцы.

Вецер заходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 9.. + 15°C, максімальная днём 14.. + 20°C, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да + 23.

У наступныя двое сутак, 11-12 ліпеня, захаваецца халаднаватае ветранае надвор’е.

11 ліпеня часам пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Месцамі па паўднёва-заходняй палове моцны парывісты паўночна-заходні вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +8.. + 13°C, максімальная днём +15.. + 22°C.

12 ліпеня месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 13°C, максімальная днём 17.. + 22°C, па паўднёвым захадзе да + 24°C.

.