У “РГ” з просьбай аб дапамозе зноў звярнулася маці пяцігадовай Сашы. 

Яна піша: “Мы прайшлі з Сашай чацверты курс рэабілітацыі ў Трускаўцы. За гэты час у нас нядрэнныя поспехі. Сашка добра працуе дзвюма ручкамі. Ножкі падужэлі. З’явіліся новыя склады ў гаворцы. Ужо слова “так” кажа пастаянна, дзе трэба і дзе не трэба. 

У Трускаўцы зрабілі здымак тазасцегнавых суставаў. Здымак вельмі засмуціў. З левага боку дысплазія невялікая, але з правага – падвывіх тазасцегнавога сустава.

Сашка стаяла б і сама, але нам сказалі, што без аперацыі на суставы не абысціся. Для такой аперацыі трэба спецыяльнае абсталяванне. У Беларусі пакуль такіх імплантантаў няма.

Прапанавалі зрабіць аперацыю ва Украіне ў Львове. Прафесар ўжо глядзеў здымак, імплантанты яны падбяруць. Самі прафесары, якія робяць гэтую аперацыю, прыязджаюць у Львоў са спецыяльным абсталяваннем з Харкава. Аперацыя будзе каштаваць каля 33 мільёнаў беларускіх рублёў, без рэабілітацыі.

Пасля аперацыі Сашка будзе ў гарсэце, не ў гіпсе. Нам неабходная каляска для дзетак з дзіцячым цэрабральным паралічом. Таму што ў нас звычайная каляска, ножкі па зямлі цягнуцца. А пасля аперацыі ёй неабходная спецыялізаваная. Трэба проста, каб яна правільна сядзела, ножкі былі на правільным узроўні. Таму мы просім вас дапамагчы са зборам сродкаў на каляску для Сашы.

Нашы беларускія каляскі ёй не падыходзяць: Сашка вельмі маленькая для іх, важыць толькі 11 кілаграмаў. Мы ўжо глядзелі гэтыя каляскі, яны вельмі цяжкія, я з такой каляскай не нацягаюся па аўтобусах і цягніках. Беларускія каляскі толькі для дзяцей старэйшага ўзросту.

Аперацыя будзе ў ліпені, таму нам вельмі трэба сабраць неабходную суму.

На дадзены момант у нас сабрана толькі 3 мільёны 380 тысяч беларускіх рублёў. Каляска каштуе 21 мільён беларускіх рублёў. На жаль, нам гэту суму самім не сабраць. У мяне двое дзяцей, працуе толькі бацька, я – па доглядзе за дзіцем. Пасёлак у нас маленькі, таму спецыялізаваных садкоў няма”.

Наталля МАЦКЕВІЧ, маці Сашы.

Даведка “РГ”. Дысплазія – няправільнае развіццё тканак, органаў або частак цела.

Як пералічыць грошы

WEBMONEY:

E337275010761 – еўра;

Z327686281157 – долары;

R194764232739 – расійскія рублі;

B411825951365 – беларускія рублі.

EasyPay 00344176

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў цэнтры банкаўскіх паслуг №619 ААТ “АСБ Беларусбанк” – Мядзел, вуліца Набярэжная, 4

УНП 600198997

МФА 153001769

– Беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382190343 на дабрачынны рахунак №000009 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы

– Расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000005 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы

– Долары ЗША – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000025 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы

– Еўра – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000002 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы

Прызначэнне плацяжу: Наталлі Рыгораўне Мацкевіч на лячэнне і рэабілітацыю дачкі Аляксандры Паўлаўны Якушэнкі

Нумар МТС для папаўнення балансу:

+37529 256-75-32 – зарэгістраваны на Наталлю Мацкевіч (маці Сашы).

Адрас для паштовага пераводу:

222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к.п. Нарач, вул. Кастрычніцкая, д.33. кв.32

Наталлі Рыгораўне Мацкевіч

Прызначэнне плацяжу: На лячэнне і рэабілітацыю дзіцяці Аляксандры Паўлаўны Якушэнкі, згодна з выпісным эпікрызам №21777/573 і пасведчаннем серыі 09 №0431282

Кантакты:

+ 37529256-75-32 Наталля, маці Сашы

+ 37533319-93-18 Павел, бацька Сашы

+ 37533351-11-42 Ульяна, сястра Сашы

Дамашні нумар: (8-01797) 25-1-92