Шукаюць 12-гадовую мінчанку Волю Лагуцьку. 

Дзяўчынка знаходзілася на аздараўленні ў дзіцячым летніку “Палачанка”, які месціцца ў вёсцы Палачанка на Валожыншчыне.

13 чэрвеня, прыкладна ў 21:00, з дазволу адміністрацыі лагера яна разам са сваёй маці Ганнай Лагуцькай паехала ў Мінск. Назад не вярнулася і дагэтуль невядома, дзе дзяўчынка.

Прыкметы: на выгляд каля 12 гадоў; рост 155-158 сантыметраў; хударлявая; плечы гарызантальныя; твар еўрапейскага тыпу, авальны, бледны; лоб сярэдні, вертыкальны; бровы па форме прамыя, па вышыні сярэднія; вочы шэра-блакітныя; нос сярэдні, прамы; рот сярэдні; вусны сярэдняй таў­шчыні; падбародак вертыкальны; вушы сярэднія, па форме трохвугольныя; валасы прамыя, цёмна-русыя, стрыжка “карэ” да плячэй; голас звонкі; гаворка ясная; гаворыць хутка. Нетаварыская.

Калі вы штосьці ведаеце пра месцазнахо­джанне Волі і Ганны Лагуцькаў, паведаміце ў Валожынскі раённы аддзел унутраных спраў па тэлефонах: 8-01772-55302, 8-01772-54021 (дзяжурная часць), 8-029-6855302 (Вэлком), 8-029-5076698 (МТС) альбо бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.