Германскі Бундэстаг штогод запрашае выпускнікоў ВНУ больш чым з 40 краін, у тым ліку з Беларусі, прыняць удзел у конкурсе на атрыманне Міжнароднай парламенцкай стыпендыі.

У рамках дадзенай праграмы маладыя людзі, якія маюць высокую кваліфікацыю і праяўляюць інтарэс да палітыкі, змогуць пазнаёміцца з практычным досведам у сферы парламенцкай дзейнасці.

Германскі Бундэстаг прапануе стыпендыятам шырокую рамачную праграму і магчымасць наведваць заняткі ў трох універсітэтах Берліна.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску. Тэрмін падачы дакументаў працягнуты да 31.07.2015 г.

Больш падрабязная інфармацыя: www.minsk.diplo.de

Актуальную інфармацыю Вы заўсёды знойдзеце на старонцы Пасольства Германіі ў Facebook

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія. УНП 101166185