Конкурс “Вялікі прыз выставы WIPA” праходзіў у Аўстрыі. У ім удзельнічалі больш за 70 краін. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Мастацкая паштовая марка “Слуцкія паясы” выраблена ў выглядзе роўнабаковага трохкутніка. Прадукцыя надрукаваная лістамі, якія складаюцца з пяці марак. Іх незвычайнае размяшчэнне ў выглядзе “тэт-беша”, калі кожная марка знаходзіцца ў перавернутым становішчы адносна іншай, дазволілі стварыць арыгінальны “паштовы пояс”. Дызайн распрацавала Алена Мядзведзь.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца і тытул “Самая прыгожая марка свету 2014 года” – Іспанія, блок “Агіла Імперыял”;
2 месца – Венгрыя, блок “Вяртанне спадчыны Сеўса”;
3 месца – Люксембург, блок “80-я гадавіна FSPL”, шоўк;
4 месца – Славакія, блок “Мастацтва: Алаіз Стробл (1856-1926)”;
5 месца – Ісландыя, марка “Каляды – Ісландскі альбом”;
6 месца – Беларусь, марачны ліст “Слуцкія паясы”;
7 месца – Ліхтэнштэйн, блок “Крылаты алтар”;
8 месца – Партугалія, блок “Андрэас Фезаліус (1514-2014)”;
9 месца – Фіджы, блок “Першая міжнародная падводная тэлеграфная лінія, якая злучае Вануату і Фіджы”;
10 месца – Японія, марачны ліст “50-годдзе ўводу ў абарачэнне Шынкансен“.
Фота nn.by.
Фота nn.by.