12 ліпеня ў Вільні фінішавала 8-я міжнародная экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча”. Упершыню сярод удзельникаў былі вандроўцы з Польшчы.

У сплаве прымалі ўдзел і пенсіянеры, і дзеці. Самымі маладымі вандроўцамі, якія даплылі да Вільні былі браты Гулісы з Мінска: чатырохгадовы Ігнат і шасцігадовы Фёдар, пяцігадовая віляйчанка Вера Гандылева. Наймалодшаму удзельніку воднага паходу з Мінска Аляксею Галко месяц назад споўнілася тры гады.
Сёлетняя экспедыцыя стартавала 3 ліпеня ў Вілейцы.
Фота прадстаўлена ўдзельнікам экспедыцыі Дзмітрыем Ведзенем.