Каля сямі гадзін вечара 12 ліпеня на 43-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна паблізу вёскі Міхалова Валожынскага раёна загінуў кіроўца аўтамабіля “Таёта Пасео”.

Па папярэдняй версіі ён няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, выехаў спачатку на абочыну, затым на паласу сустрэчнага руху. Там машына сутыкнулася з фурай, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

У выніку аварыі кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

У прэс-службе ДАІ Беларусі дадалі, што за рулём “Таёта Пасео” быў 35-гадовы жыхар Смаргоні.

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама.