ДАІ Маладзечна ў час школьных канікул праводзіць акцыю “Увага – дзеці!”. Яна пачалася ад 10 ліпеня і будзе доўжыцца да канца жніўня.
У гэты перыяд супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі правядуць сумесныя рэйды, падчас якіх будуць знаходзіць парушэнні правілаў дарожнага руху сярод школьнікаў. Бацькі за гэта будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адназнасці.
Сёлета ў Мінскай вобласці было 30 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У іх загінулі двое дзяцей, 32 атрымалі раненні. На Маладзечаншчыне было адно такое ДТЗ, дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.
У большасці выпадкаў дзеці траплялі ў аварыі праз слабае веданне правілаў дарожнага руху, недысцыплінаванасць, няўважлівасць і неасцярожнасць.
Найбольш распаўсюджаныя памылкі непаўналетніх, якія становяцца прычынамі ДТЗ, наступныя:
Пераход дарогі не па пешаходным пераходзе.
Нечаканы выхад з-за транспартных сродкаў альбо іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць дарогі.
Гульні на праезнай часці.
Знаходжанне без суправаджэння дарослых.
Адсутнасць флікераў на адзенні ў цёмны час сутак.
Паводле начальніка аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Юркевіча.
У Маладзечне кіроўца наехаў на шасцікласніцу. Дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю. Кіроўца ўцёк