Тайнік знайшлі ў касцёле Дабравешчання Дзевы Марыі ў вёсцы Вішнева на Валожыншчыне. Пра гэта  паведаміў навуковы кіраўнік рэстаўрацыі беларускі мастак Алесь Пушкін. Піша tut.by.

– У пятніцу, 10 ліпеня, калі рабочыя устанаўлівалі новы вітраж, то знялі акно, і паміж фрамогамі знайшлі тайнік, – расказвае пра абставіны знаходкі мастак.

У ім было 35 папак з дакументамі. Сярод іх акты, дамовы, прыходскія кнігі, інвентарныя апісанні касцёла, якія ахопліваюць перыяд ад 1827 па 1943 гады. А старая карта з апісаннямі зямель касцёла датаваная 1818 годам.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Таксама знайшлі некалькі малюнкаў. Акрамя таго, невядомы схаваў 22 арганныя трубы з дрэва і адну алавяную. Мяркуюць, што яна датычыцца 1895 годам.

– Дакументы маюць не толькі гістарычную, але і сацыяльную каштоўнасць. Метрычныя кнігі аб народжаных, памерлых, людзей, якія браліся шлюбам, спісы прыхажан… У Вішнеўскі дэканат уваходзілі 10 касцёлаў, уявіце, колькі беларусаў змогуць даведацца пра сваіх продкаў, папоўніць прабелы ў сваім радаводзе, – падкрэслівае мастак.

Не меншую гістарычную каштоўнасць уяўляюць і паперы благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, епіскапа віленскага.

– Уявіце, чалавек, прылічаны да ліку благаславёных у каталічнай царкве, а тут паперы, дакументы, падпісаныя яго рукой, на яго фірменным бланку, – тлумачыць Алесь Пушкін.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Малюнкі, датаваныя 1903 годам, могуць мець агульнадзяржаўнае значэнне. Алесь Пушкін мяркуе, што акварэлі могуць быць напісаныя Фердынандам Рушчыцам, знакамітым беларускім  і польскім жывапісцам і графікам. Рушчыц як раз родам з гэтых месцаў, і ў 1903 годзе жыў у сваім радавым маёнтку. Ён таксама з’яўляецца прадстаўніком камісіі па ахове помнікаў старажытнасцяў, рабіў замалёўкі старадаўніх замкаў, касцёлаў.

– Калі мае здагадкі пацвердзяцца, гэта стане сапраўдным адкрыццём, бо ў Беларусі ёсць толькі адно палатно Рушчыца “У касцёле”. Яно захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі, – спадзяецца навуковы кіраўнік рэстаўрацыі.

Мастак мяркуе, што тайнік быў зроблены ў 1943-1944 гадах.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Змест яго апісаны камісіяй. Пра знаходку адразу паведамілі начальніку аддзела культуры Валожынскага райвыканкама.

– Ён не зацікавіўся, не прыехаў паглядзець, але прыслаў журналіста, – здзівіўся кіраўнік рэстаўрацыі.

14 ліпеня Алесь Пушкін паедзе ў Мінск.

– Першай справай я накіруюся ва Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, а пасля – у Нацыянальны гістарычны архіў. Няхай прысылаюць людзей, вывучаюць, бо нячаста, як бы хацелася, у краіне мы знаходзім падобнае, – расказаў мастак.

Даведка. Касцёл Дабравешчання Дзевы Марыі – каталічны храм у вёсцы Вішнева Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры ў стыле ранняга барока з элементамі рэнесансу. Пабудаваны ў 1637-1641 гадах. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.

Фота Алеся Пушкіна.