Яе не будзе да пятага жніўня.

Як пракаментаваў галоўны інжынер Лідскіх цеплавых сетак Ігар Кандратовіч, такі незвычайна доўгі тэрмін адключэння гарачай вады ў асноўным звязаны з планавым рамонтам дымавой трубы. Яе немагчыма адрамантаваць без спынення працы кацельнай.

Таксама правядуць бягучы рамонт кацельнай, каб падрыхтаваць яе да асенне-зімовага перыяду.

Звычайна перыяд адключэння вады не доўжыцца больш за два-тры тыдні. Цяпер жа з-за вялікага аб’ёму прац яго падоўжылі. Гэтае рашэнне ўзгоднена з райвыканкамам.