Да канца гэтага тыдня прагназуецца павышэнне тэмпературы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–14°С, максімальная днём плюс 17–23°С. 

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С, максімальная днём плюс 17–24°С. 

У чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С, максімальная днём плюс 18–23°С, па поўдні да плюс 25°С. 

У пятніцу ў асобных раёнах краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С, максімальная днём плюс 20–25°С, па паўднёвым захадзе да плюс 28°С. 

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–15°С, максімальная днём плюс 22–28°С, па паўднёвым захадзе плюс 29–33°С. 

У нядзелю ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–19°С, максімальная днём плюс 21–28°С, па поўдні плюс 29–33°С.

БелаПАН.