Пажар у Вілейцы адбыўся пасля апоўначы 11 ліпеня. Гарэў хлеў у прыватным сектару непадалёку ад вакзалаў.

Пажар заўважыў сын гаспадыні. Ён глядзеў тэлевізар. Калі выключыў яго, убачыў у акне нешта яркае, пачуў трэск. Адразу падумаў, мо, хто салют пускае. Калі выйшаў на двор, убачыў, што гарыць хлеў. Выклікаў выратавальнікаў.

Яны прыбылі хутка, і патушылі загаранне, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк.

Блізка ад хлява знаходзіцца дом. Ён не пацярпеў. Пашкоджаны толькі хлеў: выгарэла яго дашчаная частка, і частка даху. Прычына пажару ўстанаўліваецца.