Адпаведнае рашэнне прынялі выканкамы Вілейскага, Бабруйскага, Петрыкаўскага, Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў, паведамляе 14 ліпеня БЕЛТА.

У сувязі з гарачым надвор’ем ў Беларусі да недаўняга часу былі закрытыя для наведвання амаль усе лясы. Па стане на 8 ліпеня выключэнне складалі толькі Свіслацкі, Мастоўскі, Мядзельскі і Валожынскі раёны.

Забарона на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці цалкам знята, дадае 15 ліпеня прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.