У савецкі час “буржуазную” культуру не асабліва шанавалі, таму сядзібы ў лепшым выпадку перароблівалі ў бальніцы, у горшым – рабілі з іх склады альбо хлявы. Той жа лёс напаткаў і многіх храмы і манастыры ў Беларусі. Некаторыя з такіх аб’ектаў і сёння недаступныя для турыстаў. Паглядзець на іх можна альбо па спецыяльным дазволе, альбо здалёк. Піша сайт naviny.by.

Так у былым калегіуме іезуітаў у вёсцы Жодзішкі на Смаргоншчыне – псіхбальніца.

Былая сядзіба – помнік архітэктуры барока і сядзібна-паркавага мастацтва. У XVII стагоддзі па ініцыятыве Адама Мінкевіча ў ёй заснавалі іезуіцкі калегіум. У 20-30-х гг. XX стагоддзя тут размяшчалася ўправа гміны, пошта, прыёмны пакой і школа. Пасля Другой сусветнай вайны ў пабудове арганізавалі дыспансер для хворых на туберкулёз. Цяпер у сядзібе – абласная псіханеўралагічная бальніца.

Былы калегіум іезуітаў у вёсцы Жодзішкі. Фота naviny.by.

Былы калегіум іезуітаў у вёсцы Жодзішкі. Фота naviny.by.

Сёння ў палацы Тызенгаўза ў Паставах – раённая бальніца, з доме-крэпасці ў вёсцы Гайцюнішкі Вараноўскага раёна зроблена рэспубліканская псіхіятрычная бальніца для асоб, якія здзейснілі злачынства ў стане псіхічнага растройства. У цэтры Мінска знаходзіцца Пішчалаўскі замак, аднак уваход туды забаронены – за агароджай следчы ізалятар. Турма ў Гродне займае большую частку кварта ў цэнтры горада. Раней на яе месцы была пабудова іезуіцкага калегіума. Але з 1820 года тут дзейнічае турма. У савецкі час яна лічылася адной з самых строгіх.

На былую сядзібу Мінкевічаў у вёсцы Жодзішкі Смаргонскага раёна можна паглядзець толькі звонку, бо ўнутры знаходзіцца псіхіятрычная бальніца, а разам з тым і асаблівы рэжым аховы.

На Валожыншчыне падчас рэстаўрацыі касцёла знайшлі тайнік