Сёлета 1 жніўня на дзвюх сцэнах опэн-эйра выступяць “J-Морс”, “Трубяцкой”, “Серебряная Свадьба”, “Nizkiz”, а таксама “Крама” і “Drum Ecstasy”.

Другі штогадовы фестываль пройдзе ў 35 кіламетрах ад Мінска, у цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”. Ён месціцца непадалёк ад Дзяржынска. Акрамя фестывальнай пляцоўкі там ёсць заасад, зялёная зона і музейны комплекс.

Апроч канцэртаў наведнікаў фэсту чакаюць арт-кірмаш, атракцыёны для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы, летнія гульні, конкурсы і многае іншае.

Білеты на “Дружба Festival” можна набыць на сайтах білетных аператараў. Іх цана з набліжэннем падзеі будзе расці.

Сачыце за навінамі фестывалю ў інтэрнэце:

Група Вконтакте: vk.com/drufest

Група Facebook: facebook.com/drufest

“Дружба Festival” заявіў пра сябе летась, калі прыехала больш за 3000 чалавек.

“Дружба Festival” – цёплы фестываль лета!

Як фестываль прайшоў летась, глядзіце тут:

Фотарэпартаж. Фестываль у Шаблях паставіў на вушы Валожыншчыну