Прынялі ўдзел у злёце 10 камандаў – на дзве больш, чым летась.

Змагаліся яны ў сілавым дваябор’і, начным арыентаванні і пераадоленні турыстычнай паласы, спаборніцтвах па веславанні на каноэ, валейболе, дартсе, перацягванні канату. Канат перацягвалі і мужчыны, і жанчыны. Праходзілі конкурсы турысцкай песні і быту.

Перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (летась яна была другой). На другім месцы – прадстаўнікі райвыканкама, на трэцім – супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.