На выхадных магчымы дождж і град. Але будзе цёпла. Паведамляе сайт pogoda.by.
У суботу 18 ліпеня прагназуюць кароткачасовыя дажджы ноччу ў усходніх, а днём у заходніх раёнах краіны. У нядзелю месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град.
Пры навальніцах моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ў суботу 18 ліпеня ноччу ад +7 да +14, днём ад +21 да +27, у паўднёва-заходніх раёнах ад +28 да +32.
У нядзелю ноччу ад +13 да +20, днём ад +19 да +26, у паўднёвых раёнах ад +27 да +30.