Футбольны клуб  “Смаргонь” 12 ліпеня ў гасцях пры дзвюх тысячах гледачах згуляў унічыю з “Баранавічамі”.

Першымі вызначыліся смаргонцы. На 34-й хвіліне Сяргей Бандарэнка выдатным пасам вывеў на ўдарную пазіцыю Аляксандра Талканіцу, і той прабіў трапна. Аднак утрымаць пераможны лік хаця б да канца тайма госці не змаглі: на 44-й хвіліне гулец “Баранавіч” у таўханіне пасля навесу са штрафнога прапхнуў мяч у вароты.

Больш галоў у матчы не было.

Галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк прызнаў, што “ехалі ў госці з адной думкай пра перамогу, таму расчараваныя вынікам”:

– Ведалі, што “Баранавічы”– каманда баявая, маладая, якая нікому проста так ачкі не аддае. Планавалі згуляць першым нумарам – у прынцыпе, многае атрымалася. Але, на жаль, удача адвярнулася ад нас, калі на апошняй хвіліне гульні наш гулец трапіў у штангу.

Адказаў ён на пытанне пра  матэрыяльнае забеспячэнне каманды:

– На дадзены момант у нас няма затрымак па зарплаце перад камандай. Футбалістам грэх скардзіцца. На жаль, пакуль не відаць ад іх такіх жа адносін, –прыводзіць словы Мікалай Рындзюка football.by.

Пасля гэтай гульні “Смаргонь займае шостае месца.

Відэаагляды матчаў з сайта fc-smorgon.by

15 ліпеня ў таварыскім матчы “Смаргонь” дома сустракалася з расійскім клубам “Сахалін” з Паўднёва-Сахалінска. Смаргонцы прайгралі 0:1.