Адпаведнае распараджэнне прыняў Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт.

– У парку, як і любым грамадскім месцы, і так забаронена распіццё спіртных напояў, – пракаментаваў начальнік Ашмянскага райаддзела ўнутраных спраў Дзмітры Уляшка. – А ў сувязі з тым, што парк стаў “тэрыторыяй цвярозасці”, там не будзе дазволены продаж алкагольных напояў, у тым ліку і ў часовых кафэ. Таксама парк стаў зонай асаблівай увагі для праваахоўнікаў. Нашы супрацоўнікі будуць яшчэ больш увагі звяртаць на паводзіны грамадзян, папярэджваць парушэнні грамадскага парадку з боку тых, хто надумаецца прыйсці сюды нападпітку.