У другой палове тыдня заходнія і паўночна-заходнія вятры зменяцца на паўднёва-заходнія і да нас пачне паступаць цёплае паветра з Міжземнамор’я, усталюецца па-летняму цёплае з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі надвор’е.

У аўторак, 21 ліпеня, на тэрыторыі Беларусі пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 15°С, максімальная днём ад + 19°С па паўночным усходзе да + 26°С па паўднёвым захадзе краіны.

У сераду, 22 ліпеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 – +17°С, па паўднёвым захадзе да + 19°С; максімальная днём 19 – +26°С, па поўдні да + 28°С.

У чацвер, 23 ліпеня, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 – + 15°С, па паўднёвым захадзе да + 17°С; максімальная днём 21 – +28°С, па поўдні 29 + 32°С.

У пятніцу, 24 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 + 20°С, максімальная днём +20 + 27°С, па паўднёвым усходзе 28 – +32°С.

У выхадныя, 25 і 26 ліпеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 + 15°С, па паўднёвым усходзе да + 18°С; максімальная днём +20 + 27°С, па паўднёвым усходзе 28 – +33°С.

.