У Смаргонскім раёне пачалі выпрацоўваць электраэнергію чатыры новыя ветраэнергетычныя ўстаноўкі.

Іх агульная магутнасць – 2,4 МВт/г. Яны размешчаныя ў раёне вёскі Сялец, інвестарам выступіла таварыства “Энергапарк”.

Цяпер Смаргонскі ветрапарк агулам налічвае шэсць ветракоў, якія падаюць ток у агульную энергасістэму.

Сярод іх дзве ветраэнергетычныя ўстаноўкі, што працуюць ад мінулага года. Іх усталявала непадалёк ад Крэва таварыства “Аэрастрым”.

Агулам на Смаргоншчыне вызначылі 17 пляцовак, якія прыдатныя паводле прыродных умоў да будаўніцтва.

На чарзе – пабудова ў Смаргоні геліяпарка.

“Гродзенская праўда”.

Ужо 10 ветракоў могуць запрацаваць налета на Смаргоншчыне

У рэгіёне плануюць пабудаваць ветракі

Трэці вятрак на Мядзельшчыне адкрывалі пры ўдзеле нямецкага пасла