Міжнародны эканамічны форум і рэгіянальная выстава-кірмаш адбудуцца ў суботу, 22 жніўня.
Як распавёў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Мілешка, канцэпцыя эканамічнага форума застаецца ранейшай.
На выставе прадэманструюць новую прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў. На эканамічным форуме патэнцыйным інвестарам прадставяць перспектыўныя інвестпраекты. Арганізатары разлічваюць прыцягнуць да ўдзелу больш патэнцыйных інвестараў.
Выстава-кірмаш “Паўночны вектар Гродзеншчыны” і Міжнародны эканамічны форум “Новыя магчымасці і перспектывы развіцця” пройдуць у паўночным рэгіёне Гродзеншчыны шосты раз, і другі раз сталіцай стане Астравец.