Аварыя здарылася з 6-м вагонам электрапоезда рэгіянальных ліній Маладзечна-Мінск, што выйшаў з Маладзечна а 15.46, піша 21 ліпеня “Наша ніва”.

У вагоне стала назіраўся пах гарэлай пластмасы.

 Усе ёрзалі, круцілі галовамі, цягнулі носам, але, відаць, як гэта часта бывае з беларусамі, думалі: а можа, так і трэба? А можа, пранясе? — піша ў сваім фэйсбуку Наталка Бабіна, што якраз апынулася ў тым вагоне. Выратавала сітуацыю, паводле яе словаў, журналістка Ганна Севярынец, сястра палітыка-хрысціяніна.  Ганна са спакойным выразам твару прайшла з сярэдзіны вагона да кропкі сувязі з машыністам і сказала: У шостым вагоне вельмі пахне паленай праводкай. Калі ласка, дапамажыце разабрацца, у чым справа.

Хутка прыбег памочнік машыніста, і на прыпынку Мінскае мора ўсіх папрасілі выйсці з вагона. З электрычных шчытоў на той час ужо валіў дым.

Вагон быў запоўнены пад завязку. Але трэба аддаць належнае людзі вельмі спакойна выйшлі.

Праз нейкі час нам прапанавалі сядаць у іншыя вагоны, і электрычка пацягнулася далей.

Калі б не Ганна, хто знае, чым гэта магло абярнуцца, адзначае Бабіна.