У выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча праходзіць выстава Алы Ягоравай з горада Старая Руса ў Расіі.

Зараз яна працуе настаўніцай выяўленчага мастацтва ў Александрынскай гімназіі Санкт-Пецярбурга.

На выставе можна пабачыць працы ў розных тэхніках: графіка, аўтарская інтэр’ерная лялька, сілуэт (выцінанка).

На адкрыцці выставы Ала Ягорава падаравала музею кнігу “Усе плакаты Першай сусветнай вайны” – ведала, што ва ўстанове шмат увагі удзяляюць гэтай тэме. А майстрысе ўручылі кнігу “Беларуская выцінанка”, расказаў дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.

На памяць аб выставе застануцца ў музеі вырабы Алы Ягоравай. Яна паабяцала па заканчэнні выставы падарыць установе тыя вырабы, якія прыйдуцца даспадобы.

Працягнецца выстава прыкладна да 10 жніўня.