43-гадовы жыхар Мінскага раёна паехаў на Валожыншчыну ў вёску Багушоўка на заробкі – прыбіраць у доме.
Застаўся начаваць, выпіў, п’яным залез у дом і накраў усяго, што траплялася пад руку. Агулам на два мільёны рублёў. Узяў нават лекі.
Потым усё накрадзенае паляцела ў агонь, ім жа распалены.
Псіхіятрычная экспертыза паказала, што мужчына не ўсведамляў свае дзеянні, распавёў “РГ” следчы Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта Ілля Глінскі.
Учора, 23 ліпеня, справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.
У адносінах да абвінавачанага хочуць прымяніць меры прымусовага лячэння.
Выпадак адбыўся сёлета ў маі.