Праз пашкоджанне на гадзіну спыніўся рух цягнікоў. Пацярпелых няма.

Здарэнне адбылося ўчора, 23 ліпеня, у 15:37. Вецер дзьмуў да 21 м/с, і паваліў дрэва на кантактныя правады перагона “Дубравы-Маладзечна” каля Вязынкі. Работнікі МНС вызвалілі пуці праз гадзіну. Два электрацягнікі “Мінск-Маладзечна” і адзін “Маладзечна-Мінск” мусілі зрабіць перапынак у руху.

Праз навальнічны фронт пацярпелі 42 населеныя пункты ў Беларусі, у тым ліку ў Валожынскім раёне. Пашкоджаны дах у 49 дамах і 91 сельскагаспадарчым будынку. Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем.

Учора ў рэспубліцы без электрычнасці засталося 756 населеных пунктаў. Сёння на 6 раніцы застаўся без электразабеспячэння 21 пункт.

На метэастанцыі Жыткавічы ўчора зарэгістравана выпадзенне 34,5 мм ападкаў пра сярэднемесячнай норме 85 мм.