Ад сёння на прылаўках.

  • “Перчык. Без права выбару”. Што рабіць, калі не дазваляюць выбраць тавар? Як давесці прадавачку да скідкі? Эксперымент “РГ”, які меў поспех.
  • “Міліцыя не расчаравалася скарачэннем работы клубаў”. З пяці начных клубаў горада тры зачыніліся. Ці звязана гэта са скарачэннем іх працы да трох гадзін ночы? Ці апраўдала абмежаванне часу спадзеў міліцыі, што бойкі і крадзяжы сярод наведнікаў знізяцца?
  • “Настаўнікі ў Дубраве, перад якімі здымалі шапку”. Успаміны пра школу ў Дубраве.
  • “Вілейскі псіхіятр: “Вучыцеся казаць пра пачуцці”. Псіхіятр, які нарадзіўся на Астравеччыне, а цяпер працуе ў Вілейцы, распавядае пра сваё дзяцінства, навучанне, працу.
  • “Чаму хлопцы вучацца горш, а зарабляюць больш”. Ёсць цікавы парадокс: як толькі прафесія робіцца высокааплатнай і прэстыжнай, яна становіцца “мужчынскай”. Гэтую з’яву патлумачыла псіхолаг Таццяна Жданава.

Гэта і не толькі шукайце на старонках “РГ” за 24 ліпеня.