У міліцыю прыйшла 45-гадовая жанчына і сказала, што гэта зрабіла яна.

Яна прыйшла ў міліцыю раніцай у панядзелак, 20 ліпеня, распавёў “РГ” следчы Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Цела мужчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі на перакрыжаванні вуліцы Багдановіча і першага завулка Янкі Купалы.

Цягам дня крымінальны вышук РАУС знайшоў яшчэ трох падазраваных у забойстве.

Яны затрыманыя.

Узбуджаная крымінальная справа.

Вядуцца следчыя дзеянні.

Вызначаюць ступень удзелу падазраваных у забойстве.