Апошні дзень прыёму дакументаў на бюджэт, 15 ліпеня, паказаў, што не ўсім ВНУ хапіла студэнтаў. Універсітэты вымушаныя браць нават тых, хто набірае менш за 100 балаў з 400. Асабліва нізкія прахадныя балы ў рэгіянальных ВНУ.

Naviny.by падвялі папярэднія вынікі паступлення на бюджэт па дадзеных на 15:00 15 ліпеня.

Нагадаем, максімальны бал – 400, які складаецца з сумы трох сертыфікатаў ЦТ (максімум 100 кожны) і сярэдняга бала атэстата, памножанага на 10.

Нацыянальныя ўніверсітэты план, хутчэй за ўсё, выканаюць

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Факультэт

Колькасць заяў

Колькі планавалі набраць

Колькі трэба набраць балаў

Біялагічны

203 заявы

156 чалавек на бюджэт, 126 на платную форму

не менш за 245 балаў

Гістарычны

124 заявы

90 бюджэтных месцаў

самыя нізкія – ад 131 да 140.

Механіка-матэматычны

253 абітурыенты

на 200 бюджэтных і 10 платных месцаў

не менш за 160

факультэт міжнародных адносін

будуць запоўненыя бюджэтныя месцы, платныя, хутчэй за ўсё, не ўсе

Толькі ў чатырох абітурыентаў балы вышэйшыя за 391

хімічны факультэт

трое набралі вышэй за 391 бал

журналістыкі

адзін абітурыент мае балы вышэйшыя за 391

Уражваюць балы абітурыентаў, якія паступаюць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У двух балы вышэйшыя за 391, у 21 – ад 381 да 390, у 35 – ад 371 да 380, у 61 – ад 361 да 370. Мяркуючы па дынаміцы падачы дакументаў, будуць запоўненыя і бюджэтныя, і платныя месцы
У БДУІР запоўненыя практычна ўсе бюджэтныя месцы, самы высокі прахадны бал на спецыяльнасці “эканоміка электроннага бізнэсу” (364) і “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій” (360).

Узровень базавай падрыхтоўкі будучых педагогаў катастрафічна падае

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт зноў прымае на некаторыя спецыяльнасці (14 з 28) без уступных выпрабаванняў абітурыентаў, якія скончылі школу з залатым або сярэбраным медалём, а таксама тых, хто скончыў ССНУ з адзнакай.

2014 годзе такой магчымасцю скарысталіся і падалі дакументы 79 медалістаў і выдатнікаў. Гэта ў чатыры разы больш, чым у 2013-м. У гэтым годзе хочуць стаць педагогамі 117 медалістаў, але без экзаменаў пакуль толькі каля 60.
Мяркуючы па актыўнасці абітурыентаў, бюджэтныя месцы будуць запоўненыя, але пры гэтым балы абітурыентаў часам засмучаюць.

Факультэт

Колькасць заяў

Колькасць набраных балаў

фізіка-матэматычнага факультэта

106 заяў на 125 бюджэтных месцаў

у аднаго абітурыента менш за 100 балаў, у шасці – 111-120, у 12 – 121-130.

Адзін абітурыент, які паступае на гэты факультэт, можа пахваліцца прыстойнай сумай балаў – 361-370

пачатковай адукацыі

172 чалавекі на 105 бюджэтных месцаў

35 чалавек набралі больш за 200 балаў

лагапедыя, алігафрэнапедагогіка, сурдапедагогіка, тыфлапедагогіка

высокія балы (331-340) толькі ў аднаго абітурыента

гістарычны

двое абітурыентаў набралі 321-330 балаў

У рэгіёнах стаць студэнтам яшчэ прасцей

Абітурыенты, якія паступаюць у рэгіянальныя ВНУ, дэманструюць вельмі нізкі ўзровень падрыхтоўкі.

У Баранавіцкім універсітэце на інжынерным факультэце на спецыяльнасць “інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” пададзена больш заяў, чым ёсць бюджэтных месцаў (59 супраць 36). Пры гэтым, мяркуючы па – балах, студэнтам можна стаць, набраўшы 145 балаў, а на спецыяльнасць “эканоміка і арганізацыя вытворчасці (машынабудаванне)” досыць 120 балаў.

Самыя нізкія балы ў абітурыентаў інжынерна-педагагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, студэнтамі якога могуць стаць два абітурыенты, якія набралі 71-80 балаў, пяць –  81-90, шэсць –  91-100, два –  101-110 балаў. Тут на 30 бюджэтных месцаў на спецыяльнасці “прафесійнае навучанне (будаўніцтва)” і “прафесійнае навучанне (аграінжынер)” пададзена 18 заяў. Так што калі прыйдзе абітурыент з яшчэ меншымі баламі, яго з радасцю прымуць.

Акрамя таго, ва ўніверсітэце засталіся тры месцы на бюджэт на “матэматыку і інфарматыку”, адно месца на “рускую мову і літаратуру”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на ўсе факультэты, за выключэннем фізіка-тэхнічнага, колькасць пададзеных заяваў большая, чым бюджэтных месцаў.

Безумоўна, гэтыя вынікі толькі папярэднія.

Як адзначыў у каментары для Naviny.by намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў, на запатрабаваныя факультэты ў апошнюю гадзіну прыёму дакументаў можа прыйсці хлопчык ці дзяўчынка з баламі каля 400 і збіць конкурс. У выніку тыя, хто яшчэ тры гадзіны таму праходзіў на бюджэт, акажуцца платнікамі.

Магчыма, абітурыентам было б прасцей выбіраць спецыялізацыю, калі б ім дазволілі здаваць не тры, як цяпер, а чатыры прадмета на цэнтралізаваным тэставанні. Пра такую магчымасць гаварыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, падводзячы папярэднія вынікі ЦТ.

Вячаслаў Малафееў лічыць, што гэта было б добра для абітурыентаў –  здаўшы яшчэ адзін прадмет, яны б пашырылі спіс спецыяльнасцяў, на якія маглі б паступаць. А для ўніверсітэтаў знізіла б вастрыню праблема недабору студэнтаў.

Галоўныя ВНУ краіны агучылі новыя цэны на платнае навучанне