Запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе, які ладзяць Цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” і “Рэгіянальная газета”.

Каб перамагчы, вам трэба ад 15 чэрвеня да 15 верасня завітваць у Цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча і браць для чытання беларускія кнігі ці часопісы. Яна часова месціцца ў бібліятэцы “Верасок” па адрасе Вялікі Гасцінец, 121.

Пераможцаў вызначаць у верасні. Лепшых кнігалюбаў чакаюць падарункі. Каб было прасцей выбраць літаратуру, “РГ” друкуе спісы лепшых твораў на думку пісьменнікаў, якія ўдзельнічалі ў сёлетнім Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі.

Прапануем спіс ад Міколы Шабовіча, паэта і мастацтвазнаўцы, выкладчыка БДПУ імя Максіма Танка, які нарадзіўся на Мядзельшчыне.

1. Янка Купала “Курган”.

2. Якуб Колас “Новая зямля”.

3. Іван Мележ “Людзі на балоце”.

4. Янка Купала “Раскіданае гняздо”.

5. Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”.

6. Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”.

7. Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады”.

8. Алесь Дудараў “Вечар”.

9. Якуб Колас “На ростанях”.

10. Іван Шамякін “Трывожнае шчасце”.